Юрий ЯНУШКЕВИЧ

 

Юрий ЯНУШКЕВИЧ

У спарткомплексе “Юнацтва” да Дня маці правялі спартыўнае свята
12.10.2019
12 кастрычніка, напярэдадні Дня маці, у фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва”  было праведзена спартыўнае свята, у якім удзельнічалі тата, мама, сын альбо дачка. Дзеці прадстаўлялі гарадскія і сельскія школы. Читать дальше
2093
Жыццёвыя клопаты вялікай сям’і
11.10.2019
Таццяна і не думала, што наперадзе будзе яшчэ многа шчаслівых дзён. Разышоўшыся з мужам, яна адна гадавала траіх дзяцей. Жыла тады ў Забор’і на Расоншчыне. Неўзабаве ў “Аднакласніках” пазнаёмілася з Аляксандрам Дамасевічам з Залесся, а зусім хутка новы знаёмы завітаў у госці на Віцебшчыну. Читать дальше
2005
Яслі-сад для раслін
10.10.2019
Базісны лясны гадавальнік Смаргонскага доследнага лясгаса з’яўляецца адным з лепшых у лясной галіне Беларусі. Ён прызначаны для вырошчвання пасадачнага матэрыялу. І ў першую чаргу таго, які выкарыстоўваецца для пасадкі лесу. Займаюцца тут і дэкаратыўным пасадачным матэрыялам. Читать дальше
2039
На мінулым тыдні ў “Смаргоньгазе” прайшоў абласны семінар
03.10.2019
На мінулым тыдні ў “Смаргоньгазе” прайшоў абласны семінар для работнікаў газавай службы Гродзеншчыны. Яго вяла намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце ВКУП “Гроднааблгаз” Алена Матвяёнак. Читать дальше
1166
Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў пытанні…
02.10.2019
2 кастрычніка адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім было разгледжана пытанне аб ўтварэнні ўчастковых выбарчых камісій па выборах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Читать дальше
1657
На варце правапарадку ў горадзе
29.09.2019
Нарады патрульна-паставой службы міліцыі не толькі нясуць службу на вуліцах горада, сочаць за правапарадкам, але яшчэ ўдзельнічаюць у пошукавых мерапрыемствах.Міліцэйскія будні бываюць вельмі напружанымі. У падраздзяленні ППСМ – 19 супрацоўнікаў. Читать дальше
2140
Сёння работнікі ЖРЭСа працавалі на суботніку
27.09.2019
27 верасня работнікі ЖРЭСа ўдзельнічалі ў суботніку. Прычым не толькі радавыя, але і прадстаўнікі адміністрацыі. Яны раздзяліліся на групы і раз’ехаліся па мікрараёнах горада. З сабою прыхапілі пэндзлі, малярныя валікі, шпатэлі, фарбу. Неабходна было пафарбаваць цокалі шматпавярховых дамоў, якія знаходзяцца паблізу цэнтральных вуліц. Усе работы выконваліся ў рамках падрыхтоўкі Смаргоні да абласных “Дажынак”, якія пойдуць у нашым горадзе ў лістападзе. Читать дальше
1344
Абласны семінар па ідэалагічнай рабоце прайшоў у ВУ “Смаргоньгаз”
26.09.2019
На базе вытворчага ўпраўлення “Смаргоньгаз” быў праведзены абласны семінар па тэме: “Арганізацыя ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве: сучасны стан і перспектывы”. Читать дальше
1518
У раённай службе занятасці прайшоў “Кірмаш вакансій”. На мерапрыемстве прысутнічалі раней судзімыя асобы
25.09.2019
У памяшканні раённай службы занятасці прайшоў чарговы “Кірмаш вакансій”. На яго запрасілі прадстаўнікоў кадравых службаў прадпрыемстваў і арганізацый, беспрацоўных. У суправаджэнні супрацоўніка міліцыі сюды прыйшлі раней судзімыя асобы, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі райаддзела міліцыі. Іх таксама неабходна працаўладкаваць, каб мелі капейку на кавалак хлеба. Читать дальше
3429
Семінар па ахове працы прайшоў на базе Смаргонскага доследнага лясгаса
21.09.2019
20 верасня на базе Смаргонскага доследнага лясгаса прайшоў семінар па ахове працы. Месцам яго правядзення быў выбраны паляўнічы комплекс “Арэхаўка”. У мерапрыемстве ўдзельнічалі кіраўнікі, інжынеры па ахове працы прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Прычым не толькі дзяржаўнай, але і прыватнай формы ўласнасці. Читать дальше
1932
Прафсаюзны прыём грамадзян на заводзе аптычнага станкабудавання
19.09.2019
На заводзе аптычнага станкабудавання правялі выязны прыём грамадзян старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч і прававы інспектар працы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Алеся Мішчарук. Читать дальше
920
Сталі вядомыя падрабязнасці няшчаснага выпадку са смяротным зыходам на “Кранаспане”
19.09.2019
У райвыканкаме прайшло пасяджэнне па выніках расследавання няшчаснага выпадку са смяротным зыходам на “Кранаспане”. На яго запрасілі спецыялістаў па ахове працы гэтага прадпрыемства і тых з іх, хто меў непасрэднае дачыненне да смяротнага траўміравання работніка на вытворчасці. Читать дальше
1785
Ваенкамат наведала інфармацыйна-прапагандысцкая група
19.09.2019
19 верасня інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, сустрэлася з працоўнымі калектывамі райваенкамата і ДТСААФа. Мерапрыемства прайшло ў будынку раённага ваеннага камісарыята. Читать дальше
1365
Вучні Залескай школы наведалі сілікатны завод
18.09.2019
Дзень прадпрыемства правялі на “Смаргоньсілікатабетоне”. У госці да завадчан прыйшлі  вучні Залескай школы. Спачатку яны наведалі клас па ахове працы. Спецыялісты гэтай службы выдалі хлопчыкам і дзяўчынкам каскі, правялі інструктаж. Некаторыя школьнікі нават паспрабавалі правільна адказаць на пытанні па ахове працы, якія былі змешчаны ў камп’ютарах. Читать дальше
1115
Сустрэцца, пагаварыць, дапамагчы
16.09.2019
Валянціна Ахмядзянава ўзначаліла ветэранскую арганізацыю завода аптычнага станкабудавання год таму, а раней, да выхаду на пенсію, яна працавала на гэтым прадпрыемстве, была вядучым канструктарам. Не дарэмна ў тэхналагічным інстытуце, дзе вучылася жанчына, чарчэнне выкладалі студэнтам усе пяць гадоў. Работа ёй падабалася. Асаблівае задавальненне выклікала тое, калі начэрчаныя на паперы дэталі потым увасабляліся ў метале, іх можна было паглядзець у цэху. Читать дальше
1811
Урачыстасць у Смаргонскім доследным лясгасе
16.09.2019
Смаргонскі доследны лясгас сёлета ў верасні адзначыў два святы – Дзень работнікаў лесу і 80 гадоў з дня ўтварэння гэтай лясной гаспадаркі. На ўрачыстасць запрасілі вельмі многа працаўнікоў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё лясгаса., у тым ліку тых, хто цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Читать дальше
1723
На Смаргоншчыне вызначылі лепшых бібліятэкараў раёна
13.09.2019
Напярэдадні Дня бібліятэк ў дзіцячай школе мастацтваў  імя М. К. Агінскага сярод бібліятэкараў быў праведзены конкурс “Любай Смаргоншчыне прысвячаецца”. Читать дальше
1655
Да Дня супрацоўніка органаў папярэдняга следства: Без права на памылку
13.09.2019
Эфектыўнасць органаў папярэдняга следства мае вялікае значэнне для ўмацавання дзяржаўнасці, падтрымання веры грамадзян у справядлівасць і закон. Читать дальше
1515
Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі выступіў у Залессі
13.09.2019
12 верасня Залессе наведаў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга. Нагода важкая – 254-я гадавіна з дня нараджэння знакамітага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча М. К. Агінскага. Да гэтага і прымеркавана было VI Свята камернай музыкі “Вяртанне Паўночных Афін”. Читать дальше
1943