Сёння работнікі ЖРЭСа працавалі на суботніку

 

Сёння работнікі ЖРЭСа працавалі на суботніку

Благоустройство и экология
27.09.2019
1372
27 верасня работнікі ЖРЭСа ўдзельнічалі ў суботніку. Прычым не толькі радавыя, але і прадстаўнікі адміністрацыі. Яны раздзяліліся на групы і раз’ехаліся па мікрараёнах горада. З сабою прыхапілі пэндзлі, малярныя валікі, шпатэлі, фарбу. Неабходна было пафарбаваць цокалі шматпавярховых дамоў, якія знаходзяцца паблізу цэнтральных вуліц. Усе работы выконваліся ў рамках падрыхтоўкі Смаргоні да абласных “Дажынак”, якія пойдуць у нашым горадзе ў лістападзе.

У мікрараёне Усходнім у маляроў часова перакваліфікаваліся работнікі па комплекснай уборцы тэрыторый. Яны фарбавалі цокаль шматпавярховага жылога дома №45 па вул. Юбілейнай. Работа спорылася, метр за метам цокаль пакрываўся новай фарбай.

IMG_4993.JPG

IMG_4999.JPG

IMG_5001.JPG

IMG_5011.JPG

Яшчэ адна група дворнікаў працавала ў цэнтры горада. Жанчыны спачатку пафарбавалі ўваходы ў пад’езды, дзверы, лаўкі і сметніцы ў доме №16. Як адзначыў майстар Дзмітрый Мех, надвор’е добрае, сонечнае, таму за працоўны дзень работніцы паспеюць надаць свежы выгляд пад’ездам суседніх дамоў і ўсяму таму, што каля іх знаходзіцца.

У цэнтральнай частцы горада, каля дома № 21 па вул. Кутузава працавалі спецыялісты ЖРЭСа. І хаця іх штодзённая работа звязана з камп’ютарамі, калькулятарамі, іншай арганізацыйнай тэхнікай, тым не менш падчас суботніка прадстаўнікі адміністрацыі ўпэўнена трымалі ў руках пэндзлі і малярныя валікі.

IMG_4900.JPG

IMG_5026.JPG

IMG_5028.JPG

У Заходнім мікрараёне таксама працавалі спецыялісты ЖРЭСа – бухгалтары, інжынеры, эканамісты. На момант нашага прыезду яны фарбавалі цокаль шматпавярховага жылога дома №97 па вуліцы Савецкай. У гэты час мужчыны рыхтавалі пад пафарбоўку падмурак дома №95 па гэтай жа вуліцы.

IMG_4909.JPG

IMG_4924.JPG

IMG_4940.JPG

IMG_4956.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.