Урачыстасць у Смаргонскім доследным лясгасе

 

Урачыстасць у Смаргонскім доследным лясгасе

Общество
16.09.2019
1754
Смаргонскі доследны лясгас сёлета ў верасні адзначыў два святы – Дзень работнікаў лесу і 80 гадоў з дня ўтварэння гэтай лясной гаспадаркі. На ўрачыстасць запрасілі вельмі многа працаўнікоў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё лясгаса., у тым ліку тых, хто цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук і намеснік старшыні раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў Святлана Салдаценкава. Яны прыйшлі не з пустымі рукамі. Лепшыя з лепшых мясцовых работнікаў лясной галіны былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі, падзячнымі пісьмамі, каштоўнымі падарункамі. Узнагароды таксама ўручылі дырэктар лясгаса Аляксандр Шостак, галоўны ляснічы Мікалай Юшко, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Андрэй Пятроўскі.

З музычнымі падарункамі выступілі работнікі  раённага Цэнтра культуры.

IMG_3537.JPG

IMG_3275.JPG

IMG_3220.JPG

IMG_3478.JPG

IMG_3491.JPG

IMG_3284.JPG

IMG_3600.JPG

IMG_3699.JPG

IMG_3659.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Статьи по теме: