Зямлю з воінскіх пахаванняў узялі ў Крэўскім сельсавеце

 

Зямлю з воінскіх пахаванняў узялі ў Крэўскім сельсавеце

Общество
11.10.2019
2427

IMG_5919.JPG

Старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір КАСАКОЎСКІ (справа) апавядае вучням аб акцыі памяці “У славу агульнай Перамогі”.


У рамках міжнароднай акцыі памяці “У славу агульнай Перамогі”, якая праходзіць пры падрыхтоўцы да святкавання 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у нашым раёне збіраюць зямлю з месцаў пахавання воінаў і партызан ў мяшочкі, каб потым перасыпаць ў спецыяльную капсулу.  Яе змесцяць 9 мая 2020 года  ў крыпту Храма-помніка Усіх Святых, што знаходзіцца ў Мінску. Такім чынам будуць аб’яднаны ў народнай памяці ўсе, хто змагаўся плячом да пляча, здабываючы агульную перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне.

IMG_5927.JPG

Узяцце зямлі на месцы пахавання савецкіх салдат у вёсцы Баярск.


11 кастрычніка група, у якую ўвайшлі старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Касакоўскі, старшыня Крэўскага сельвыканкама Віктар Дзятчык, першы сакратар раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ” Таццяна Гетмановіч, настаўнікі і вучні Крэўскай сярэдняй школы, ва ўрачыстай абстаноўцы ўзяла зямлю з месцаў пахавання ў вёсках Баярск і Крыўск, з магілы падпольшчыка і партызана Аляксандра Камінскага ў аграгарадку Крэве.

IMG_5951.JPG

Старшыня Крэўскага сельвыканкама Віктар ДЗЯТЧЫК завязвае мяшочак з зямлёю.

IMG_5974.JPG

На магіле партызана і падпольшчыка Аляксандра КАМІНСКАГА ў Крэве.

IMG_5985.JPG

З мяшочкам зямлі - першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Таццяна ГЕТМАНОВІЧ.

IMG_6009.JPG

На месцы воінскага пахавання ў вёсцы Крыўск. 

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

фота аўтара.

Статьи по теме: