Абласны семінар па ідэалагічнай рабоце прайшоў у ВУ “Смаргоньгаз”

 

Абласны семінар па ідэалагічнай рабоце прайшоў у ВУ “Смаргоньгаз”

Общество
26.09.2019
1547
На базе вытворчага ўпраўлення “Смаргоньгаз” быў праведзены абласны семінар па тэме: “Арганізацыя ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве: сучасны стан і перспектывы”.

У семінары ўдзельнічалі ідэалагічныя работнікі раённых падраздзяленняў газавай службы вобласці. Вяла гэта мерапрыемства намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце ВРУП “Гроднааблгаз” Алена Матвяёнак.

IMG_4856.JPG

Аб дзейнасці мясцовай газавай службы, перспектывах развіцця расказаў удзельнікам семінара дырэктар ВУ “Смаргоньгаз” Валянцін Мядзвецкі. А ідэолаг Тарэса Грышан падзялілася з калегамі сваім вопытам работы.

IMG_4808.JPG

Запрошаная на семінар начальнік ідэалагічнай работы і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама Ганна Джумкова распавяла пра тое, як праводзіцца ідэалагічная работа ў раёне.

IMG_4819.JPG

IMG_4796.JPG

IMG_4838.JPG

Перад калегамі выступае ідэолаг ВУ “Смаргоньгаз” Тарэса ГРЫШАН


Цікавым было выступленне ідэалагічнага работніка ВУ “Лідагаз” Ірэны Савук. Яно суправаджалася відэапаказам праведзеных мерапрыемстваў, вырабленай нагляднай агітацыі і г. д.

IMG_4850.JPG

Напрыканцы семінара намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце ВРУП “Гроднааблгаз”  Алена Матвяёнак падвяла вынікі зробленага і ацэнтавала ўвагу ідэолагаў структурных падраздзяленняў газавай службы вобласці на новых шляхах і метадах ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.