Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў пытанні…

 

Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў пытанні…

Власть
02.10.2019
1668
2 кастрычніка адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім было разгледжана пытанне аб ўтварэнні ўчастковых выбарчых камісій па выборах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

На пасяджэнні прысутнічаў прадстаўнік грамадскага аб’яднання “Беларускі Хельсінскі камітэт”, жыхар нашага горада  Аляксандр Дзергачоў.

IMG_5606.JPG

Члены раённага выканаўчага камітэта.


Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Юрый Альхімовіч зачытаў прозвішчы людзей, якія былі вылучаны ў склад участковых выбарчых камісій працоўнымі калектывамі, грамадскімі аб’яднаннямі, палітычнымі партыямі і шляхам падачы заяў.

Потым было разгледжана рашэнне райвыканкама аб вызначэнні месцаў для перадвыбарчай агітацыі, правядзення сустрэч з выбаршчыкамі, размяшчэння агітацыйных, друкаваных матэрыялаў аб кандыдатах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь. З адпаведнай інфармацыяй выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова.

Па кожным з названых вышэй пытанняў раённы выканаўчы камітэт прыняў канкрэтнае рашэнне.

IMG_5607.JPG

Юрый АЛЬХІМОВІЧ.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.