На Смаргоншчыне вызначылі лепшых бібліятэкараў раёна
Культура
13.09.2019
Напярэдадні Дня бібліятэк ў дзіцячай школе мастацтваў імя М. К. Агінскага сярод бібліятэкараў быў праведзены конкурс “Любай Смаргоншчыне прысвячаецца”.
Бібліятэкары чыталі вершы, выконвалі прыпеўкі пра наш край, дэманстравалі на экране свае даследаванні родных мясцін.
Кампетэнтнае журы ацаніла творчыя работы і падвяло вынікі конкурсу. Першае месца заняла Лешчаняцкая сельская бібліятэка, другое – аддзел абслугоўвання і інфармацыі Смаргонскай раённай бібліятэкі, на трэцім месцы апынулася сельская бібліятэка з Вішнева.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.