Збяры макулатуру – пакажы сваю культуру

Збяры макулатуру – пакажы сваю культуру

Общество
22.03.2025
115

Выхаванцы Асінаўшчызненскай пачатковай школы вельмі любяць маляваць у вольны час, на занятках часта выконваюць гульнявыя заданні ў рабочых сшытках або на асобна падрыхтаваных лісточках. Усе любяць працаваць з паперай і картонам у час аплікацыйнай і канструктыўнай дзейнасці.

Звычайна назапашваецца шмат непатрэбнай паперы. Неспадзявана ўзнікла праблемная сітуацыя: куды дзяваць гэту паперу? Вырашалі сітуацыю падчас пазнавальнай гульні “Прыгоды папяровага чалавечка”, які пазнаёміў дашкольнікаў з працэсам вытворчасці паперы і сыравінай для яе. Поўным здзіўленнем для выхаванцаў быў той факт, што існуе другасная вытворчасць. З непатрэбнай паперы, якую хацелі выкінуць на сметнік, можна вырабіць шмат новай патрэбнай прадукцыі і зберагчы жыццё дрэвам. Таму выхаванцы вырашылі на працягу навучальнага года збіраць макулатуру. З гэтай мэтай у нашай групе ўжо не першы год знаходзіцца спецыяльная скрынка з надпісам “Макулатура”, у якую дзеці самастойна складаюць непатрэбныя папяровыя адходы. Калі скрынка напаўняецца, мы сумесна сартыруем яе змесціва, узважваем і адносім у спецыяльнае месца для захоўвання макулатуры.

Такім звычайным спосабам вырашаецца праблема выхавання ў дашкольнікаў асноў культуры прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя.

Колькі атрымалася.jpg

Усе разам сартыруем.jpg

Святлана Цыбоўская,

выхавальнік дашкольнай адукацыі Асінаўшчызненскай пачатковай школы

Статьи по теме: