У дзіцячым садзе №4 прайшло фальклорна-абрадавае свята Саракі

У дзіцячым садзе №4 прайшло фальклорна-абрадавае свята Саракі

Общество
22.03.2025
160

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Дзіцячы сад 4 г. Смаргоні” ўжо стала добрай традыцыяй правядзенне аднаго з самых старажытных фальклорна-абрадавых святаў – Саракі, якое святкуецца 22 сакавіка ў дзень вясновага раўнадзенства.

Лічыцца, што менавіта ў дзень вясновага раўнадзенства, 22 сакавіка, пачынае абуджацца зямля ад зімовага сну, вяртаюцца з выраю ў родны край птушкі.

Да гэтага свята выхавацелі разам з дзецьмі рыхтаваліся загаддзя: педагогі пазнаёмілі сваіх выхаванцаў з гісторыяй узнікнення свята, расказалі пра старажытныя абрады, узгадалі прыказкі пра свята, вучылі вершы, песні- заклічкі: Ой, вясна”, “Жавароначкі, прыляціце”, рабілі птушачак з паперы.

Падчас свята да дзяцей старэйшых груп завітаў у госці Мікіта. Разам з ім на спартыўнай пляцоўцы выхаванцы весяліліся, спявалі песні, вадзілі карагоды, гулялі ў беларускія народныя гульні, адгадвалі загадкі пра птушак. А пасля разам з дарослымі дзеці ўпрыгожылі дрэўца каля дзіцячага сада рознакаляровымі стужкамі. Бо раней існавала такое павер’е, што калі развесіць стужкі, то прыляцяць птушачкі і прынясуць з сабой доўгачаканую вясну, дабрабыт і шчасце ўсім.

Але ж якое свята без пачастункаў? Па народнай традыцыі, на Саракі гаспадыні пяклі пячэнне ці булачкі ў выглядзе птушак. Таму у гэты дзень усе ўдзельнікі свята пачаставаліся смачным печывам.

20250321_085707.jpg

20250321_085821.jpg

20250321_115702.jpg

20250321_115857.jpg

Святлана Сінкевіч выхавацель дашкольнай адукацыі,

Святлана Райбе, музычны кіраўнік ДУА «Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні»

Статьи по теме: