У выхаванцаў дашкольных груп ДУА “Залеская сярэдняя школа Смаргонскага раёна” стала традыцыяй святкаваць народнае свята “Саракі”.
Выхаванцы дашкольных груп Залескай СШ прынялі удзел у забаве, прысвечанай народнаму святу “Саракі”
Общество
22.03.2025
Дзеці разам з педагогамі акунуліся а атмасферу старажытнага народнага абраду. Выхавальнікі разам з дзецьмі гукалі вясну і сустракалі птушак з выраю, спяваючы песню “Жаўраначкі, прыляціце”. Сканструяваўшы птушак з паперы, дзеці ўпрыгожылі імі галінкі дрэў на гульнявой пляцоўцы. Не засталіся ў баку і бацькі, рукамі якіх былі выпечаны жаваранкі з цеста. Дзеці высока падымалі птушачак, гукалі вясну, каб яна спяшалася да іх.
Свята падаравала яго ўдзельнікамі веснавы настрой, станоўчыя эмоцыі, жаданне ўдзельнічаць у развучванні заклічак, вырабу птушак.
А.В. Бялова, Ж.А. Ліхота,
выхавальнікі дашкольнай адукацыі
ДУА “ Залеская сярэдняя школа Смаргонскага раёна”