У Асінаўшчызненскай пачатковай школе прайшоў шашачны турнір

У Асінаўшчызненскай пачатковай школе прайшоў шашачны турнір

Общество
22.03.2025
102

Гуляючы ў шашкі, кожны з удзельнікаў імкнуўся да перамогі. Дзеці вучыліся спраўляцца са сваімі перажываннямі і эмоцыямі. Навучэнцы з вялікай адказнасцю аднесліся да барацьбы, былі вельмі адказнымі і сур’ёзнымі. А за шашачнай барацьбой сачылі настаўнікі.

Па выніках спаборніцтва пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі. Перамогу атрымалі наступныя ўдзельнікі: І месца – Аляксей Цыркуновіч, 3 клас,  Аляксей Рэшкевіч , 4 клас, ІІ месца – Ганна Плахатнюк, 2 клас, і Ягор Язерскі, 1 клас, ІІІ месца – Уладзіслаў Сабалеўскі, 4 клас, і Вольга Рэшкевіч, 3 клас.

Шашачны турнір даставіў усім удзельнікам шмат станоўчых эмоцый. Сваімі ўражаннямі навучэнцы з радасцю дзяліліся з бацькамі і аднакласнікамі.

У час спаборніцтваў.jpg

Удзельнікі спаборніцтваў.jpg

Аксана Страх,

настаўнік пачатковых класаў Асінаўшчызненскай пачатковай школы

Статьи по теме: