Паважаныя жыхары Смаргонскага раёна!

Паважаныя жыхары Смаргонскага раёна!

Общество
15.01.2025
1118

Ад усёй душы віншуем вас з 85-гадовым юбілеем раёна!

Гэта наша агульнае свята. Мы па праве ганарымся сваім раёнам, яго слаўнай гісторыяй.

А галоўнае наша багацце, сіла і слава   гэта энергічныя і таленавітыя, працавітыя і мэтанакіраваныя людзі, якія шчыра любяць сваю малую радзіму. Мы ганарымся нашымі жыхарамі, сярод якіх   заслужаныя вучоныя, настаўнікі, урачы, паспяховыя бізнесмены. Варта асаблівай павагі плённая праца работнікаў будаўнічай галіны, энергетыкі, гандлю, сацыяльнай і культурнай сфер   усіх тых, ад каго ў канчатковым выніку залежыць дабрабыт і працвітанне раёна. Вучні нашых школ упэўнена перамагаюць у конкурсах і алімпіядах усіх узроўняў; нашы творчыя калектывы карыстаюцца нязменным поспехам гледачоў, спартсмены пакараюць вышыні, а многія грамадскія дзеячы вядомы далёка за межамі Смаргоншчыны.

Наш край мае годную, багатую на падзеі і добрыя традыцыі гісторыю. Насельніцтва Смаргонскага раёна прайшло праз мноства жыццёвых і грамадскіх выпрабаванняў. Нават у самыя цяжкія часы яно заставалася верным сваёй малой радзіме   часцінцы Беларусі.

Мы аддаём даніну глыбокай павагі франтавікам і працаўнікам тылу, сардэчна дзякуем усім, хто адстойваў свабоду са зброяй у руках у гады Вялікай Айчыннай вайны. Ганарымся сваімі продкамі, патрыятычнымі, працавітымі і самабытнымі жыхарамі.

Упэўнены, што ініцыятыўнасць і мэтанакіраванасць дапамогуць нам і ў далейшым дабівацца найвышэйшых вынікаў у той сферы дзейнасці, якую абралі. Аб'яднаўшы намаганні, мы зможам вырашыць мноства важных задач, дабіцца выканання ўсіх намечаных мэт. Няхай пачуццё гонару за наш раён адаб'ецца ў вашых усмешках, якія будуць лепшым упрыгожаннем у гэты святочны дзень.

Шчыра жадаем усім жыхарам Смаргоншчыны здароўя, шчасця, дабрабыту і міру ў кожным доме, а роднаму раёну   даўгалецця і працвітання!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: