У Сольскім дзіцячым садзе прайшоў Дзень роднай мовы

 

У Сольскім дзіцячым садзе прайшоў Дзень роднай мовы

Общество
21.02.2025
1262

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. 

Цікава і захапляльна ў Сольскім дзіцячым садзе прайшоў Дзень роднай мовы, які 21 лютага адзначаюць ва ўсім свеце! Мова - гэта наша багацце, якое мы павінны зберагчы і перадаць падрастаючаму пакаленню!

Хлопчыкі і дзяўчынкі з самага ранку разам з бацькамі ўдзельнічалі ў акцыі "Вітаемся па-беларуску". Сустрэча з бацькамі і дзецьмі прайшла ў фармаце  гульні "Як кветкі прыгожыя словы мовы роднай маёй...", дзе бацькі пісалі любімае слова на роднай мове, а выхаванцы рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання выбіралі картачкі і вымаўлялі словы па-беларуску, спявалі беларускія песні,  адгадвалі "Загадкі з роднай хаткі".

IMG-2ba3b98306009086dabc88fe359806f9-V.jpg

IMG-4525c3857a0a20e1419b1fce85f95c5c-V.jpg

IMG-136287decefd6377501233f66ba32d58-V.jpg

IMG-a61e6d004074bd0f1201f48bdc90ca05-V.jpg

Вольга Тумаш,

выхавальнік дашкольнай адукацыі Сольскага дзіцячага сада

Статьи по теме: