Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю.
У Сольскім дзіцячым садзе прайшоў Дзень роднай мовы
Общество
21.02.2025
Цікава і захапляльна ў Сольскім дзіцячым садзе прайшоў Дзень роднай мовы, які 21 лютага адзначаюць ва ўсім свеце! Мова - гэта наша багацце, якое мы павінны зберагчы і перадаць падрастаючаму пакаленню!
Хлопчыкі і дзяўчынкі з самага ранку разам з бацькамі ўдзельнічалі ў акцыі "Вітаемся па-беларуску". Сустрэча з бацькамі і дзецьмі прайшла ў фармаце гульні "Як кветкі прыгожыя словы мовы роднай маёй...", дзе бацькі пісалі любімае слова на роднай мове, а выхаванцы рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання выбіралі картачкі і вымаўлялі словы па-беларуску, спявалі беларускія песні, адгадвалі "Загадкі з роднай хаткі".
Вольга Тумаш,
выхавальнік дашкольнай адукацыі Сольскага дзіцячага сада