Квітней, наша родная мова!

Квітней, наша родная мова!

Общество
21.02.2025
775

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

З мэтай абуджэння цікавасці да беларускай мовы, выхавання пачуцця гонару за родную мову і паважлівых адносін да яе ў старшай групе №4 Смаргонскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці прайшло музычна-пазнавальнае мерапрыемства.

Да дзяцей  завітаў у госці Буслік, з сабой ён прынёс чароўную кнігу з беларускімі народнымі казкамі, забаўлянкамі, займальнымі гульнямі і гісторыямі. З самага пачатку было прыемна назіраць як  выхаванцы віталі адзін аднаго і жадалі добрага настрою на беларускай мове. З захапленнем яны спаборнічалі ў веданні роднай мовы, выконваючы цікавыя заданні: адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, на хуткасць і выразнасць прагаворвалі скорагаворкі, актыўна ўдзельнічалі ў беларускіх народных гульнях.

Хлопчыкі бадзёра гралі на лыжках пад беларускую народную мелодыю, а дзяўчаты прадэманстравалі свае харэаграфічныя здольнасці ў танцы з ручнікамі.

Мерапрыемства прайшло з карысцю – дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы.

5 .Танец з ручнікамі.jpg

8. Беларуская народная гульня Лапці.jpg

10. Гучныя лыжкі.jpg

11. Жыву у Беларусi i гэтым ганаруся!.jpg

Ганна Барташэвіч, музычны кіраўнік,

Валянціна Урбанайць, выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА «Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці».

Статьи по теме: