Дакрануліся сэрцам да роднага слова

Дакрануліся сэрцам да роднага слова

Общество
20.02.2025
525

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы вучні 5Г класа сярэдняй школы №7 наведалі гарадскую бібліятэку №3.

Тут яны сталі ўдзельнікамі  круглага стала "Сэрцам роднага слова краніся". Падчас мерапрыемства разам з бібліятэкарамі Ірынай Краўчанка і Валянцінай Насура юныя чытачы адправіліся ў падарожжа па краіне беларускіх кніг.

А яшчэ пяцікласнікі з задавальненнем пагулялі ў інтэрактыўную гульню "Знаўцы роднага слова": з цікавасцю разгадвалі рэбусы, шарады, загадкі. Пераможцы атрымалі цукеркі і памятныя падарункі.

Мерапрыемства запомнілася ўсім. Кожны зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса роднага слова.

Вучні СШ 7 пад час гульні.JPG

Гарачы момант гульні.JPG

Ірына Краўчанка з вучнямі 5 Г класа.JPG

Валянціна Лукошка,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ 7.

Статьи по теме: