Уладары на зямлі, альбо Усе мы – дзеці прыроды

 

Уладары на зямлі, альбо Усе мы – дзеці прыроды

Общество
06.09.2021
3013
“У кожнага з нас глыбока цепліцца ў сэрцы дзіўная і жыццядайная любоў да свайго краю, да сваіх родных мясцін. Як вядома, яна ўласціва не толькі чалавеку, але і ўсяму жывому да самай непрыкметнай былінкі, што цвіце пад сонцам, калышыцца пад ветрам і дажджом”, - пісаў народны паэт Беларусі Максім Танк.

Гэту думку па-свойму  перадае Дзмітрый Койра: “Я шмат дзе пабываў, шмат чаго пабачыў. Але вярнуўся ў Смаргонь – і зразумеў, што найбольш цікавяць мясціны маіх продкаў. Хутар паблізу ад вёскі Сасноўкі, дзе дагэтуль жыве мая 84-гадовая бабуля.  Мала таго – гэты прыгожы куток палюбіла і жонка Ірына, якую я прывёз у Беларусь за дзве тысячы кіламетраў”.

IMG_0838.JPG

IMG_0777.JPG

Не бойся пераменаў

 “Я трыццаць гадоў пражыла ў вялікім горадзе.  Колькасць насельніцтва  Растова-на-Доне – больш за мільён чалавек, - распавядае Іра. - Горад з цікавай гісторыяй, шумны, шматнацыянальны. Тое, што памяняла сваё жыццё, – не шкадую. Прыехала сюды, а мяне тут грыбамі-ягадамі накармілі, у лазні папарылі – і я палюбіла Беларусь усім сэрцам.

Беларуская  прырода – вельмі прыгожая, не параўнаць з Растовам-на-Доне, там жа стэп. І людзі тут цудоўныя. У нас вельмі шмат сяброў у Беларусі і асабліва на Смаргоншчыне. Мы ім дапамагаем – яны нас падтрымліваюць. У госці прыязджаюць, мы гэтаму заўсёды рады”.  

IMG_0891.JPG

Дзмітрый заўважае, што ў Беларусі, яго жонка стала заўзятым грыбніком (ведае пра самыя “сакрэтныя” грыбныя месцы), вопытным агароднікам, упэўненым жывёлаводам і нават ветэрынарам.

“Калі б пяць гадоў таму мне хтосьці сказаў, што я буду даіць казу… Ну, гэта было б смешна слухаць, – зазначае Ірына. – А цяпер для мяне гэты працэс абсалютна натуральны. Як і агарод. Калі на Радзіме я разводзіла толькі кветкі ў бабулі, то ў Беларусі навучылася і расаду вырошчваць, і цэлыя эксперыменты на градках праводзіць. Вясковыя людзі займаюцца агародніцтвам па-старому, таму іх здзіўляе, што я, не маючы вялікага вопыту, часам вырошчваю на градах ураджай нашмат лепшы, чым тыя, хто агарод даглядае дзясяткамі гадоў. Я проста не баюся спараваць новыя методыкі. Хаця, безумоўна, і прамахваюся. Зімой вярнуся на інтэрнэт-форумы, буду шукаць памылкі ў рабоце”.

Пэт-тэрапія – гэта гучыць здорава

IMG_0824.JPG

IMG_0754.JPG

IMG_0807.JPG

IMG_0817.JPG

Сваю гаспадарку Койры аформілі як прыватную гаспадарку “Хутарок”. Цяпер яны трымаюць шмат жывёлы: коз і казлянят, свіней, трусоў, індыкоў, курэй, гусей, катоў, сабак і нават двух фазанаў. Першыя памочнікі бацькам – дзеці. Для чатырохгадовай Ані і васьмігадовай Паліны гэта “звярынае царства” – абсалютна натуральнае асяроддзе. Калі гаварыць мовай навукі, тут дзеці пастаянна праходзяць сеансы пэт-тэрапіі (ад англ. слова pet – жывёла). Навукоўцы даўно выявілі дабратворнае дзеянне жывёлы на чалавека. Сабакі, каты, дэльфіны і іншыя браты нашы меншыя дапамагаюць  людзям справіцца са стрэсам (зніжаюць  трывожнасць, умацоўваюць  нервовую сістэму, павышаюць узровень гармонаў радасці: аксітацына і эндарфіна – тым самым паляпшаюць імунітэт).

IMG_0785.JPG

IMG_0759.JPG

IMG_0909.JPG

Прыхільнікі пэт-тэрапіі лічаць, што жывёлы дапамагаюць дзецям развіць давер да навакольных і ўпэўненасць у сабе, палепшыць навыкі зносін, самарэгуляцыі і сацыялізацыі. У гэтым я пераканалася: Аня і Паліна – вельмі шчырыя, адкрытыя дзеці. І вельмі гаспадарлівыя. Ім не трэба расказваць, адкуль бярэцца малако і бульба. Яны выдатна ведаюць, што гэта справа патрабуе нямала фізічных і душэўных высілкаў.

IMG_0832.JPG

IMG_0836.JPG

Ірына ўспамінае, як аднойчы да іх у госці прыехала сям’я з Мінска. Чатырохгадоваму хлопчыку прапанавалі схадзіць у куратнік па яйко. Як здзівіўся малы, калі даведаўся, адкуль бяруцца яйкі. Ён думаў, што ў магазіне прадаюцца. Гасціла сям’я са Смаргоні, спачатку малы пабойваўся жыўнасці, а потым яго выцягнуць з “царства жывёл” не маглі.

Гледзячы на рэакцыю дзяцей, на іх зацікаўленасць, Койры вырашылі арганізаваць у сябе на “Хутарку” кантактны заапарк. Не толькі сваім дзецям, але і ўсім жадаючым адчыніць дзверы да хатняй жывёлы, даць магчымасць убачыць яе не на малюнку ў кніжцы, не ў сюжэце на Ютубе, а ў рэальнасці. Пакарміць, пагладзіць, узяць  на рукі, пагуляць з ёй.

IMG_0819.JPG

IMG_0827.JPG

Экзатычныя далікатэсы

Цяпер Ірына працуе агентам па зборы заявак на прыватным прадпрыемстве “Захадхімгандаль” (“Востраў чысціні і смаку”), Дзмітрый – фармоўшчыкам на ЗТАА “Кранаспан”. Сям’я пабудавала трохпакаёўку ў Смаргоні, у мікрараёне Заходнім. Але іх мары і памкненні накіраваны на невялічкі куток Смаргоншчыны – на свой “Хутарок”, дзе маюць гектар зямлі і стаіць бабулін дом. У планах – узяць у карыстанне яшчэ большы зямельны ўчастак.

IMG_0771.JPG

Дзякуючы хатняй  гаспадарцы  на стале ў Койраў практычна ўсё сваё. У прадуктовых магазінах яны мала што купляюць. Дзеці нават сырнікі з магазіннага тварагу есці не хочуць. Рэшткі прадуктаў выстаўляюць на продаж. Ірына навучылася з казінага малака рабіць тварог, сыр, згушчанае малако. Сваімі экзатычнымі далікатэсамі частуе гасцей.

“Калі мы сталі шмат  часу праводзіць у Сасноўцы і сілкавацца  натуральнымі прадуктамі, нашы дзеці практычна хварэць перасталі”,  - робіць важнае ўдакладненне Дзмітрый. Тым самым пацвярджае думку, што прырода – паліва і для цела, і для душы. Вучоныя ўпэўнены, што ў людзей з вялікім пачуццём жыццёвай сілы не проста больш энергіі для спраў, але і больш устойлівасці да фізічных хвароб. Адзін са шляхоў для паляпшэння здароўя – праводзіць больш часу на прыродзе. Напрыклад, у Койраў. Сям’я з радасцю запрашае ў госці жадаючых.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.