Раней плесці кошыкі для гаспадарчых патрэб лічылася справай мужчынскай. І гэта нядзіва: каб зрабіць кошык, патрэбна немалая сіла ў руках. Для трываласці вырабу неабходна зрабіць надзейны каркас і ручку, зверху ля ручкі абплесці лазу дротам альбо грубымі ніткамі, і толькі пасля гэтага акуратна «аздобіць» аснову лазовымі пруткамі.
Сплесці кошык? Магу!
Общество
30.11.2024
77-гадовая Галіна Якшэвіч цудоўна спраўляецца з такой няпростай справай. Яе кошыкі маюць акуратны і прыгожы выгляд, яны надзейныя памочнікі ў гаспадарцы.
Лазу для кошыкаў Галіна Вацлаваўна нарыхтоўвае сама. І плесці іх навучылася самастойна. А найбольш здзіўляе тое, што ні «Ютуб», ні «Цік-Ток» ёй на дапамогу не прыходзілі: жанчына наогул не карыстаецца інтэрнэтам. Захацела асвоіць тэхніку пляцення – села і асвоіла. «Узяўся за гуж, не кажы, што нядуж», – такі дэвіз па жыцці ў нашай гераіні.
Галіна АНТОНАВА
Фота аўтара