Мясцовая ўлада віншуе работнікаў чыгуначнага транспарту з прафесійным святам
Чыгуначны транспарт быў і застаецца адным з самых даступных, надзейных і запатрабаваных у свеце. Бесперабойная праца чыгункі - гарантыя стабільнасці эканомікі і далейшага развіцця краіны.
Цяжка пераацаніць значэнне для нашага горада чыгункі. Многа жыхароў Смаргоншчыны працуюць у сферы абслугоўвання і рамонту чыгуначнага транспарту, перавозяць і суправаджаюць грузы, забяспечваюць пасажырскія перавозкі, рыхтуюць новыя кадры. Вельмі важны для развіцця галіны вопыт ветэранаў, якія сталі настаўнікамі сваіх маладых калег.
Дзякуем чыгуначнікам за добрасумленную працу і жадаем здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем’ям.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.