Дарагія сябры! Шчыра рады павіншаваць усіх жыхароў Смаргоншчыны з Днём моладзі!
Па традыцыі, людзі розных пакаленняў адзначаюць гэтае свята з асаблівым настроем. У гэты дзень кожны з нас, забываючы аб узросце, адчувае сваё дачыненне да часу мараў і надзей, пошуку свайго жыццёвага шляху, імкнення дзейнічаць і здзіўляць свет самымі смелымі ідэямі і дасягненнямі.
Моладзь - гэта патэнцыйна працоўны, інтэлектуальны і творчы рэсурс рэгіёну. Іх энергія, дапытлівы розум, здольнасць вылучаць новыя ідэі, нестандартна думаць неабходныя для вялікіх і важных здзяйсненняў. Менавіта вам, сённяшнім студэнтам і школьнікам, маладым вучоным, працаўнікам і прадпрымальнікам трэба будзе несці адказнасць за лёс сваёй краіны.
Ад вашых ведаў, уменняў, энергіі і творчага патэнцыялу, настойлівасці і мэтанакіраванасці, усведамлення сваёй ролі ў грамадска-палітычных працэсах залежыць і будучыня краіны.
Поспехаў вам ва ўсіх справах і пачынаннях, шчасця, любові і светлых надзей. Са святам!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.