21 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень роднай мовы. Гэта свята – цудоўная магчымасць нагадаць, як важна шанаваць і любіць родную мову, якая з’яўляецца скарбам нашай культуры і гісторыі.
Дзень роднай мовы прайшоў у дзіцячым садку №6
Общество
21.02.2025
Дзень пачаўся з цёплага прывітання і кароткай гутаркі аб тым, што мова – гэта не толькі сродак зносін, але і частка нашай самабытнасці. Дзеці з цікавасцю слухалі апавяданне пра гісторыю ўзнікнення беларускай мовы, яе багацце і прыгажосць.
Потым дзеці чыталі вершы беларускіх паэтаў, спявалі народныя песні, гулялі ў традыцыйныя беларускія гульні «Курнаціна» і «Дзядуля Ражок».
Асаблівую радасць у выхаванцаў выклікала выконванне практыкавання «воблака слоў», дзе кожны мог сказаць слова, якое звязана з роднай мовай.
Напрыканцы выхаванцы разважалі, як важна захоўваць і перадаваць родную мову з пакалення ў пакаленне.
Людміла Пяшко,
выхавальнік дашкольнай адукацыі дзіцячага сада №6