“Край родны, табой ганаруся!”: у гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава, прысвечаная 85-годдзю Смаргонскага раёна

 

“Край родны, табой ганаруся!”: у гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава, прысвечаная 85-годдзю Смаргонскага раёна

Общество
21.01.2025
1216

У гісторыі краю ёсць знамянальныя даты, якія людзі ўшаноўваюць. Адна з іх – 15 студзеня 1940 года, дзень утварэння Смаргонскага раёна ў складзе Вілейскай вобласці (з 1944 года ўвайшоў у Маладзечанскую, з 1960 года – у Гродзенскую). З гэтай нагоды ў гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Край родны, табой ганаруся”.

IMG_3125.JPG

IMG_3116.JPG

IMG_3136.JPG

IMG_3158.JPG

IMG_3169.JPG

На выставе прадстаўлены ўсе гістарычныя этапы, якія прайшоў раён з моманту заснавання і да сённяшніх дзён. Сярод цікавых экспанатаў – адмысловая карта Смаргонскага раёна, гістарычныя фотаздымкі, узнагароды, дзелавыя паперы, музычныя інструменты, вырабы народнай творчасці… Па экспанатах можна прасачыць, як развіваліся  розныя сферы жыцця нашага раёна.

IMG_3134.JPG

IMG_3166.JPG

“Юбілейная дата – гэта нагода для аналізу: што зрабілі, чаго дабіліся  жыхары Смаргоншчыны за 85 гадоў. Гэта і нагода памарыць, спланаваць, што можна зрабіць у бліжэйшай перспектыве. Гэта і нагода сказаць словы падзякі тым людзям, які зрабілі свой унёсак у станаўленне і росквіт той прыгожай Смаргоншчыны, якой мы яе бачым сёння”, - адзначыў ва ўступным слове Ігар Шчасны, намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама. 

IMG_3132.JPG

IMG_3146.JPG

“Смаргоншчына перажыла розныя перыяды: і трагічныя, і стваральныя. Вялікія страты былі нанесены раёну ў гады фашысцкай акупацыі: разбурана гаспадарка, амаль чатыры с паловай тысячы загінуўшых.  У пасляваенны час раён як і ўся краіна вярталіся да мірнага жыцця. Завяршылася калектывізацыя. У калгасах і саўгасах зрання да вечара рупліва працавалі сяляне, - зазначыла вядучая імпрэзы, навуковы супрацоўнік музея Вольга Самаркіна.  -  Перыяд індустрыялізацыі вызначыўся для Смаргоншчыны карэннай рэканструкцыяй і пашырэннем дзеючых прадпрыемстваў і будаўніцтвам новых. Вялікае значэнне на працягу гадоў надавалася развіццю культуры і адукацыі. Колькі працоўных подзвігаў здзейснена землякамі за гэтыя гады! Колькі выдатных імёнаў з’явілася на яскравым  небасхіле Смаргонскага  раёна!”.

IMG_3165.JPG

Перад прысутнымі таксама выступіла былая супрацоўніца музея Надзея Маркава, якая актыўна збірала матэрыялы для хронікі “Памяць. Смаргонскі раён”.

IMG_3182.JPG

Зоя Дурэйка, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Смаргонскай раённай бібліятэкі, перадала ў фонды экспанат – фотаздымак нашага таленавітага земляка, паэта, пісьменніка, журналіста Артура Цяжкага, які некалі падарыла бібліятэцы яго маці.

IMG_3192.JPG

А Вера Чапёлкіна, удава вядомага смаргонскага доктара, падарыла музею кнігу “Запіскі правінцыйнага хірурга”. Кніга была выдадзена пасля смерці аўтара Юрыя Чапёлкіна.

Пасля выступлення гасцей вядучая імпрэзы прапанавала пазнаёміцца з прадстаўленай экспазіцыяй.

IMG_3115.JPG

IMG_3105.JPG

IMG_3103.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: