Паважаныя сябры. Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята – Дня банкаўскіх і фінансавых работнікаў!
5 СТУДЗЕНЯ – ДЗЕНЬ БАНКАЎСКІХ І ФІНАНСАВЫХ РАБОТНІКАЎ
Общество
05.01.2025
Стабільная работа банкаўскай сістэмы садзейнічае ўмацаванню нацыянальнай эканомікі, развіццю айчыннага бізнесу і захаванню дабрабыту суайчыннікаў.
Надзейнасць, стабільнасць і прадуктыўнасць гэтай сістэмы шмат у чым вызначаюцца прафесіяналізмам і добрасумленнасцю банкаўска-фінансавых працаўнікоў.
За вашымі плячыма – нялёгкая праца і вялікая адказнасць, і мы жадаем вам поспехаў і ўдачы ва ўсіх справах, моцнага здароўя, аптымізму, росквіту, светлых жыццёвых гарызонтаў. Няхай у вашых сем’ях і дамах пануюць мір, радасць, дабро і любоў!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў