Брацкая магіла і помнік загінуўшым воінам і партызанам
У брацкай магіле пахаваны 359 чалавек: 87 вядомых і 272 невядомых воінаў
У 1951 ці ў 1954 годзе (звестак знайсці не ўдалося) раённыя ўлады прынялі рашэнне перазахаваць асобныя салдацкія астанкі ў адно месца, у цэнтры горада. У выніку раскопвалі магілы ля Крэва, Стрыпун, Сінькоў, Сівіцы, Арэхаўкі, Міцкавіч. Прадстаўнікі ваенкамата шукалі салдацкія жэтоны, каб паведаміць родным загінуўшых. Астанкі салдат складвалі ў труны і звозілі ў склеп райкамунгаса. Гэта работа працягвалася каля 10 дзён. І вось у цэнтры горада была выкапана вялікая магіла. Пад гукі жалобнай музыкі туды былі апушчаны 32 труны.
Помнік на брацкай магіле ўстаноўлены ў 1966 годзе, у 1982 – мемарыяльныя пліты з імёнамі салдат, загінуўшых пры вызваленні нашага раёна і пахаваных у брацкай магіле. Бронзавая скульптура салдата, устаноўленая на гранітнай пліце, сімвалізуе мужнасць і гераізм савецкіх людзей. Непадалёку размешчаны 14 пліт, на якіх запісана колькасць загінуўшых з усіх сельсаветаў раёна.
У 2007 годзе брацкай магіле прысвоены статус гісторыкакультурнай каштоўнасці.
Аксана ГЕЙБОВІЧ.