10 КАСТРЫЧНІКА - ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ
Шаноўныя работнікі культуры і мастацтва!
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам.
Выказваем глыбокую ўдзячнасць за вашу самаадданую працу. Менавіта дзякуючы вашым намаганням, ведам, вопыту, таленту культура ў сваіх лепшых узорах і праявах служыць людзям. Прыміце шчырыя словы падзякі за тое, што дастойна прадстаўляеце смаргонскі край на конкурсах рознага ўзроўню, за тое, што пра нашы калектывы ведаюць не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі.
Асабліва цёплыя словы ў гэты дзень хочацца сказаць людзям, якія ўнеслі неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё культуры смаргонскай зямлі і сёння не адмаўляюць у дапамозе і парадзе.
Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, аптымізму, творчага натхнення, новых поспехаў і дасягненняў у нялёгкай, але такой патрэбнай працы на карысць роднай Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.