Паважаныя мужчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, ваеннаслужачыя!
23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Падрыхтаванасць і ўменне абараняць сваю Айчыну, свой дом заўсёды былі справай гонару для сапраўдных мужчын, а людзі ў ваеннай форме – прыклад адвагі, мужнасці, вернасці абавязку.
Выказваем асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ветэранам «гарачых кропак». Нізкі паклон і глыбокае прызнанне вам за подзвіг і мужнасць, праяўленыя ў гады суровых выпрабаванняў, годную службу ў мірныя дні. Няхай вашы доблесць і адвага будуць арыенцірам для будучых салдат і афіцэраў. Сёння мы ўшаноўваем ваеннаслужачых сучаснай арміі, высокі прафесіяналізм і выдатная баявая падрыхтоўка якіх складаюць надзейны шчыт Радзімы.
Паважаныя абаронцы Айчыны! Жадаем вам мірнага неба над галавой, надзейнага тылу, здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў