Дзень роднай мовы прайшоў у дзіцячым садзе №4

Дзень роднай мовы прайшоў у дзіцячым садзе №4

Общество
21.02.2025
567

 «Гучы, наша родная мова!” - пад такой назвай праходзіў Дзень роднай мовы ў дзіцячым садзе №4.

У гэты дзень дарослыя разам з дзецьмі прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах: чытанне казак, вершаў, разгляд малюнкаў, удзельнічалі ў гульнях, накіраваных на папулярызацыю роднай мовы. Выхаванцы расказвалі вершы вядомых беларускіх паэтаў пра Беларусь, гучалі беларускія прыказкі і прымаўкі. Дзеці гулялі ў беларускія гульні: “Перакладчыкі”, “Скажы па беларуску”, “Дудка”.  Свае веды выхаванцы прадэманстравалі ў віктарыне “Што вы ведаеце пра сваю Радзіму?”. Цікава прайшоў конкурс пад назвай  “Адгадай казку”.  Дзецям з малодшай групы паказалі  беларускую народную казку “Курачка раба”.

Выхаванцам былі падараваны кнігі з апавяданнямі, казкамі на роднай мове.

 Правядзенне Дня роднай мовы дае магчымасць нагадаць, што мы - беларусы, а наша родная мова - беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

Выхаванцы старэйшай группы №13.jpg

Выхаванцы старэйшай группы №14.jpg

Гульні з малодшымі сябрамі.jpg

Драматызацыя казкі Курачка Раба.jpg

Танец Вёсачка мая.jpg

Святлана Райбе, музычны кіраўнік,

Святлана Сенкевіч выхавацель дашкольнай адукацыі

ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні”

Статьи по теме: