Справы па аднаўленні старадаўняй капліцы распачаў у мінулым годзе прадпрымальнік і краязнаўца Францішак Жылка. Ён адзначае, што работы праводзіліся вопытнымі спецыялістамі, капліцы змаглі надаць першазданны выгляд. Нават удалося адшукаць аўтэнтычны крыж і усталяваць яго на даху.
Капліцу, якая знаходзіцца непадалёк ад Вішнева, асвяцілі нанова
Культура
27.06.2021
Сёння побач з капліцай сабрался шмат вернікаў. Адноўленую святыню асвяціў гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Ён выказаў надзею на тое, што парафіяне будуць падтрымліваць будынак у належным стане, а Святы Ян Хрысціцель, у гонар якога асвечана гэта капліца, заўсёды будзе накіроўваць вернікаў на дарогу святасці і хрысціянскай дасканаласці.
Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.