Старшыня райсавета дэпутатаў сустрэўся з жыхарамі Ардашоў і суседніх вёсак
Власть
06.11.2019
5 кастрычніка ў памяшканні мехстана вытворчага ўчастка “Ардашы” старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук сустрэўся з мясцовымі жыхарамі, праінфармаваў іх аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна. Потым ён выслухаў пытанні і абмеркаваў разам са старшынёй Крэўскага сельвыканкама Віктарам Дзятчыкам, як іх лепш вырашыць, дапамагчы людзям.
У гэты ж дзень Сяргей Кудзеньчук і Віктар Дзятчык агледзелі каля вёскі Равок гідратэхнічнае збудаванне на штучным вадаёме і мост праз рачулку паміж вёскамі Мілэйкава і Баярск, які патрабуе рамонту.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.