Ад роднай мовы да патрыятызму
Ва ўстанове адукацыі навучэнцы ўдзельнічалі ў акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, інтэрактыўнай гульні “Маё любімае слова на беларускай мове”, на перапынках гулялі ў беларускія народныя гульні. Таксама былі праведзены інфармацыйныя хвілінкі “Наша родная, беларуская...”. Вучні спаборнічалі ў квэст-гульні “Пагуляем у роднае слова “, а таксама ў іншых інтэрактыўных турнірах і конкурсах.
Школьны музей гасцінна расчыніў дзверы для пяцікласнікаў, дзе кіраўнік музея Ларыса Багдасар’ян правяла цікавую інтэрактыўную экскурсію “Беларуская хатка“. Навучэнцы з цікавасцю знаёміліся з прадметамі побыту нашых продкаў.
Таксама ў межах Тыдня роднай мовы прайшло мерапрыемства ў раённай дзіцячай бібліятэцы "Гучы, роднае слова". Усе мерапрыемствы планаваліся з улікам узроставых асаблівасцей, а таксама з улікам вучнёўскай ініцыятывы, каб кожны вучань штосьці ўзяў для сябе, зразумеў , адчуў.
Валодаць роднай мовай – значыць быць беларусам, бо праз любоў і павагу да сваёй мовы выхоўваецца галоўная рыса ва ўсе часы ва ўсіх народаў — патрыятызм.
Васьмікласнікі наведалі дзіцячую бібліятэку.
Вучні 7 класа падчас моўнага турніра.
Вучні 9 класа спаборнічаюць у квэст-гульні " Пагуляем у роднае слова ".
Пяцікласнікі ў школьным музеі.
Галіна Мінкевіч,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №3.