Ранішняя цішыня. У паўзмрочным сутонні да Грабніцы Пана спяшаюцца людзі… Нечакана, як прамень узыходзячага сонца, Сусвет пранізвае вокліч Марыі Магдалены: «Настаўнік!» І велікодную раніцу разрывае радаснае: «Хрыстос уваскрэс!» І нягледзячы на ўсё той жа страх, разгубленасць і пачуццё невыказнага хвалявання, сярод нас паўстае Уваскрэслы Хрыстос. У Яго прысутнасці сціхае ўвесь Сусвет, каб пачуць такія патрэбныя ў мітусні сучаснасці словы: «Спакой вам!».
Дарагія вернікі каталіцкай і праваслаўнай канфесій!
Общество
20.04.2025
Жадаю католікам і праваслаўным, якія ў юбілейным годзе хрысціянства святкуюць Вялікдзень разам, каб гэта радасць і супакой Змёртвыхпаўсталага Пана ўзмацняла нашу веру і надзею ў Яго перамогу, а Хрыстовая любоў няхай будзе невычэрпнай крыніцай жыццёвых сіл і любові да бліжняга!
Няхай сэрца кожнага з нас няспынна спявае велікодную радасць: «Хрыстос уваскрэс!».

З малітвай, вiшнеўскi пробашч, ксёндз-канонiк,
Смаргонскi дэкан Антон КАЗЛОЎСКІ