Іван Міхайлоўскі з вёскі Папелевічы: просты чалавек, чые ўчынкі пакідаюць след у гісторыі

Іван Міхайлоўскі з вёскі Папелевічы: просты чалавек, чые ўчынкі пакідаюць след у гісторыі

Общество
09.04.2025
438
Іван Міхайлоўскі жыве ў вёсцы Папелевічы. Гэта чалавек, для якога памяць пра мінулае – не проста словы. І вось чаму.

Электрык па прафесіі, ён сваімі рукамі стварыў у роднай вёсцы невялікі куток гісторыі. 

Фото (1).jpg

Пяць гадоў таму, да 75-годдзя Перамогі, Іван Пятровіч паставіў у вёсцы памятны знак з імёнамі аднавяскоўцаў, якія загінулі на палях Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе з Папялевічаў на фронт пайшло 10 чалавек, пяцёра з якіх загінулі. Каля помніка – падмурак дома, дзе калісьці жыў Іван Азерскі – адзін з загінулых. 

Фото (4).jpg

Побач з помнікам стаіць невялікі драўляны зруб, які мужчына калісьці пабудаваў для ўнукаў. Цяпер яны сталі дарослымі, але пабудова застлася – як напамін пра іх дзяцінства.

Фото (3).jpg

Таксама тут можна ўбачыць жорны – спадчыну дзеда Івана Пятровіча, у якога некалі быў ўласна млын.

Фото (2).jpg

А яшчэ тут ёсць альтанка, дзе мясцовыя жыхары збіраюцца ў чаканні аўталаўкі. Пад страхой можна схавацца ад дажджу і снегу, таму суседзі шчыра дзякуюць Івану Пятровічу за такую ўвагу. 

Фото (5).jpg

Побач з Іванам Пятровічам – яго жонка Галіна Браніславаўна, якая ўсё жыццё працавала настаўніцай пачатковых класаў. Пасля заканчэння Ваўкавыскага педвучылішча яна прыехала ў Папелевічы і аддала сябе выхаванню дзяцей  спачатку ў мясцовай школе, потым у Крэве. 

У сям’і Міхайлоўскіх трое дзяцей, пяцёра ўнукаў і двое праўнукоў. Нягледзячы на гады, яны поўныя энергіі і лічаць сябе шчаслівымі людзьмі. І дом, і двор – не проста сямейнае гняздо, а сапраўдны музей пад адкрытым небам, дзе гісторыя ажывае дзякуючы простаму чалавечаму цяплу.

Сяргей ЮРЭВІЧ

Фота аўтара