У сузор’і творчых талентаў. Калектывы Смаргоншчыны пацвярджаюць свае званні

У сузор’і творчых талентаў. Калектывы Смаргоншчыны пацвярджаюць свае званні

Культура
10.04.2025
435

На працягу двух дзён, 10 і 11 красавіка, у раённым Цэнтры культуры мае быць горача. Творчыя калектывы Смаргоншчыны пацвярджаюць свае званні “народны” і “ўзорны” – здаюць своеасаблівы экзамен, праходзяць праверку на творчую сталасць.

IMG_6448.JPG

IMG_6450.JPG

У галіне самадзейнай народнай творчасці такія званні прысуджаюцца калектывам з высокім выканальніцкім майстэрствам і цікавым разнастайным рэпертуарам.

“Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, раз у тры гады ўсе калектывы, якія маюць званні “народны” ці ”ўзорны”, павінны іх пацвярджаць, – зазначае Сняжана Куратчык, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, адзін з членаў камісіі, якая ацэньвала работу самадзейных артыстаў Смаргоншчыны. –  Па сутнасці, калектывы паказваюць сваю працу за тры гады. Яны прадстаўляюць канцэртную праграму. Мы таксама знаёмімся з дакументамі, з пашпартамі калектываў, у якіх адлюстроўваецца ўся іх творчая дзейнасць за апошні час. Выніковая адзнака – пацвярджэнне ці не пацвярджэнне званняў. Як правіла, свае званні калектывы пацвярджаюць, бо ўсе яны надзвычай апантаныя, творчыя, “хварэюць” тым, чым займаюцца”.

У камісіі, якая ацэньвае работу, – спецыялісты па жанравых напрамках, якія даюць прафесійную адзнаку рабоце калектываў: адзначаюць станоўчыя моманты ў выступленні,  указваюць на недахопы, на што трэба звярнуць увагу. У складзе атэстацыйнай камісіі, што працуе ў Смаргоні, акрамя Сняжаны Куратчык, - работнікі Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці: загадчык аддзела Таццяна Мерчы і вядучы метадыст Лізавета Цыдзік. 

IMG_6426.JPG

“Калектывы смаргонскага краю заўсёды вылучаюцца стабільнасцю. Многія з іх маюць вялікае творчае жыццё, не кожны раён гэтым можа пахваліцца, - зазначыла Сняжана Куратчык. - Самае галоўная для нас задача – зберагчы калектывы, бо гэта і вольны час насельніцтва, і творчая самарэалізацыя”.

У Смаргонскім раёне 26 калектываў пацвярджалі свае званні: 13 – “узорных” і 13 "народных". На сцэне выступіў старэйшы калектыў, які мае званне “народны” – цымбальны аркестр імя Аляксандра Дзяругі, ён быў створаны ў 1948 годзе. З сярэдзіны 1960-х гадоў у Смаргоні працуе ансамбль песні і танца імя Агінскага. З 1976 года – фальклорны калектыў “Валэйчанка”, з 1983 года – народны тэатр лялек “Батлейка”.

IMG_6421.JPG

“У наступным годзе народны тэатр гульні “Завадатар” адзначыць 25-годдзе, яго ў свой час стварыла наша старэйшая калега Марына Клуйша. Было прыемна, што сёння Марына Канстанцінаўна прыйшла нас падтрымаць. У калектыве – 11 чалавек. Мы даволі часта выступаем за межамі раёна, удзельнічаем у конкурсах. На нядаўнім абласным фестывалі гульні “Карнавал весялосці”, які праходзіць раз у тры гады ў Воранаве, мы сталі лаўрэатамі І ступені”, – зазначыла Вольга Крывянкова, кіраўнік калектыву.

IMG_6455.JPG

IMG_6410.JPG

IMG_6376.JPG

“Завадатар” прадставіў праграму “Хто гуляе і дурэе, той ніколі не старэе”, сцэнарый да якога напісала кіраўнік і сама ж выканала галоўную ролю – бухгалтарку Лёдзю. Вакол вобраза Лёдзі ствараюцца практычна ўсе праграмы калектыву. “Прататыпам галоўнай гераіні з’яўляецца мая цётка, якую таксама звалі Лёдзя. Яна была заўсёды вясёлая, завадная, у яе багаты душэўны рэпертуар, на кожнае пытанне знаходзіла смешны адказ”, - дадала кіраўнік “Завадатара”. 

 Добра выступілі перад атэстацыйнай камісіяй і дзіцячыя калектывы, якія носяць званне “ўзорны”. Шмат кампліментаў атрымалі ўдзельнікі і кіраўнік “Смаргонскай батлейкі” Іна Яновіч, якая таксама стала аўтарам пастаноўкі пра смаргонскія абаранкі і вучня “Смаргонскай акадэміі”.

IMG_6457.JPG

IMG_6471.JPG

IMG_6461.JPG

IMG_6507.JPG

Смаргоншчына багата на творчыя таленты. У гэтым можна пераканацца і падчас пацвярджэння званняў,  і падчас правядзення розных мерапрыемстваў, што ладзяцца ў нашым горадзе.

IMG_6520.JPG


Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

 

Теги: культура

Статьи по теме: