У Асінаўшчызненскай пачатковай школе прайшоў гістарычны экскурс “Гісторыя, апаленая вайной”, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
У Асінаўшчызненскай пачатковай школе прайшоў гістарычны экскурс “Гісторыя, апаленая вайной”
Навучэнцы з заміраннем сэрца слухалі апавяданні пра жахі, якія перажылі вязні канцлагераў, пра тых, хто штодня адчуваў голад, хваробы, пакуты, пра тых, хто загінуў у ходзе цяжкіх работ і быў спалены жыўцом у крэматорыях.
У гэты дзень гучалі паэтычныя творы пра страшныя гады вайны і вязняў канцэнтрацыйных лагераў. Праведзенае мерапрыемства прымусіла навучэнцаў задумацца пра тое, чаму так страшны фашызм і што трэба рабіць, каб не дапусціць гэтага жаху зноў.
З гадамі ўсё менш застаецца ў жывых тых, хто ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, хто, не шкадуючы сіл, працаваў у тыле, хто апынуўся на акупаванай ворагам тэрыторыі і быў вывезены ў фашысцкія канцлагеры. Удзельнікі мерапрыемства хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у канцлагерах.
Жанна Грышан,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Асінаўшчызненскай пачатковай школы