У дзяржаўнай установе адукацыі “Залеская сярэдняя школа Смаргонскага раёна” адбылася сустэча прадстаўнікоў раённага аддзела МНС з вучнямі 5 – 7 класаў.
Разам з МНС. Мы будзем падрыхтаваны да надзвычайных сітуацый
Асаблівая ўвага была нададзена правілам паводзінаў у надзвычайных сітуацыях. Падчас сустрэчы вучні ўспомнілі асноўныя варыянты дапамогі ў выпадку небяспекі, навучыліся правільна выкарыстоўваць апавяшчальнік. Даведаліся, як выклікаць правільна выратавальнікаў у выпадку пажару. Рабяты прынялі актыўны ўдзел у разгадванні рэбусаў.
Асабліва зацікавілі вучняў гульні “Рамонак бяспекі”, “Што ляжыць у скрыначцы?”, падчас якіх яны адгадвалі на наводзячых пытаннях, якія прадметы схаваны ў скрынцы, знаходзілі выйсце з надзвычайных сітуацый.
Завяршылася сустрэча праглядам мультфільма “Спецатрад 112”. Вучні атрымалі ў падарунак буклеты і былі вельмі задаволены праведзеным з карысцю часам.
Апытанка “Нумары тэлефонаў у надзвычайных сітуацыях”
Гульня “Рамонак бяспекі”
Гульня “Што ляжыць у скрыначцы”
Інсцэніроўка сітуацыі Выклікаем выратавальнікаў
Ірына АНДРЫЕЎСКАЯ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Залеская сярэдняя школа Смаргонскага раёна”