У Залескай СШ прайшла сустрэча дашкольнікаў з прадстаўнікамі райаддзела МНС
Яны расказалі дзецям аб небяспечных прадметах дома і на дзіцячых пляцоўках, загадалі загадкі, расказалі пра агнетушыльнік і паказалі, як ім карыстацца. Гулялі ў гульні “Падбяры ключы да замочкаў”, “Што ляжыць у доміку?”, “Небяспечныя прадметы”.
Асаблівая ўвага была нададзена правільнаму карыстанню запалкамі. Прадстаўніца райаддзела МНС растлумачыла дзецям, чаму вясной нельга паліць старую траву і раскладаць кастры, падпальваць мусар. У агні могуць загінуць жывёлы, земнаводныя, нават людзі. Пры падпале травы гіне насенне раслін, як у глебе, так і на паверхні зямлі. А самае галоўнае – невялікі пажар можа стаць прычынай вялікага няшчасця.
Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы і выклікала массу станоўчых эмоцый. Дзеці былі задаволены і ўдзячны, атрымаўшы буклеты пра пажарную бяспеку.
Алена БЯЛОВА, выхавальнік дашкольнай адукацыі