У Залескай СШ прайшла сустрэча дашкольнікаў з прадстаўнікамі райаддзела МНС

У Залескай СШ прайшла сустрэча дашкольнікаў з прадстаўнікамі райаддзела МНС

Общество
13.03.2025
747
12 сакавіка ў Залескай сярэдняй школе Смаргонскага раёна адбылася сустрэча дашкольнікаў з прадстаўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

IMG-9b574a2e358344b5983d71952f067462-V.jpg

Яны расказалі дзецям аб небяспечных прадметах дома і на дзіцячых пляцоўках, загадалі загадкі, расказалі пра агнетушыльнік і  паказалі, як ім карыстацца. Гулялі ў гульні “Падбяры ключы да замочкаў”, “Што ляжыць у доміку?”, “Небяспечныя прадметы”.

IMG-9a31a8174c2343401af7c361569de099-V.jpg

Асаблівая ўвага была нададзена правільнаму карыстанню запалкамі. Прадстаўніца райаддзела МНС растлумачыла дзецям, чаму вясной нельга паліць старую траву і раскладаць кастры, падпальваць мусар. У агні могуць загінуць жывёлы, земнаводныя, нават людзі. Пры падпале травы гіне насенне раслін, як у глебе, так і на  паверхні зямлі. А самае галоўнае – невялікі пажар можа стаць прычынай вялікага няшчасця.

IMG-279102e8b09cfa69091b7bb74e9393a6-V.jpg

Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы і выклікала массу станоўчых эмоцый.  Дзеці былі задаволены і ўдзячны, атрымаўшы буклеты пра пажарную бяспеку.

Алена БЯЛОВА, выхавальнік дашкольнай адукацыі