Дашкольнікі Асінаўшчызненскай пачатковай школы завіталі ў госці да Вiтамiнкi

 

Дашкольнікі Асінаўшчызненскай пачатковай школы завіталі ў госці да Вiтамiнкi

Общество
04.02.2025
1662

З мэтай павышэння цікавасці дзяцей да фізічнай культуры ў рознаўзроставай групе інтэграванага навучання і выхавання Асінаўшчызненскай пачатковай школы прайшоў фізкультурны вольны час «У гасцях у Вітамінкі», падчас якога дашкольнікі ўзгадалі пра карысныя якасці агародніны і садавіны, пра значэнне вітамінаў у жыцці чалавека.

Да хлопчыкаў і дзяўчынак завітала незвычайная госця – вясёлая Вітамінка. Яна паклікала дашкольнікаў у краіну вітамінаў. Адгадаўшы ўсе загадкі пра садавіну і агародніну, дзеці змаглі адправіцца ў падарожжа. У краіне вітамінаў іх чакалі розныя выпрабаванні.

Разам з Вітамінкай маленькія вандроўнікі прынялі ўдзел у эстафетах «Звары абед», «Каляровыя вітамінкі», «Збор яблыкаў і апельсінаў», Сонечны вітамін».

З вялікім задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ў гульнях «Знайдзі пару», «Ядомае-неядомае», «Памідоркі і агурочкі» і іншыя.

На развітанне Вітамінка дала выхаванцам шмат парад, як захаваць і ўмацаваць сваё здароўе.

Парады Вітамінкі.jpg

Сонейка ўсміхаецца.jpg

Хто хутчэй.jpg

Алена БІСЛЮК, выхавальніца дашкольнай адукацыі

Асінаўшчызненскай пачатковай школы

Статьи по теме: