Паважаныя жыхары старэйшага пакалення Смаргоншчыны! Віншуем вас з Днём пажылых людзей – святам мудрасці і дабра!
1 КАСТРЫЧНІКА – ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ
Общество
01.10.2024
Гэта дата – выдатная магчымасць сказаць цёплыя словы падзякі бацькам і маці, ветэранам вайны, працы, пенсіянерам, усім пажылым жыхарам за ўклад у развіццё нашага раёна, за шматгадовую добрасумленную працу.
Вы з’яўляецеся захавальнікамі маральных каштоўнасцей і традыцый, апорай і вернымі памагатымі для дзяцей і ўнукаў. Выклікае павагу ваш актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці раёна.
Віншуем усіх, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку ці працягвае працаваць, нягледзячы на ўзрост. Жадаем вам добрага здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця, кахання і ўвагі з боку родных і блізкіх!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў