1 КАСТРЫЧНІКА – ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

 

1 КАСТРЫЧНІКА – ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

Общество
01.10.2024
127

Паважаныя жыхары старэйшага пакалення Смаргоншчыны! Віншуем вас з Днём пажылых людзей – святам мудрасці і дабра!

Гэта дата – выдатная магчымасць сказаць цёплыя словы падзякі бацькам і маці, ветэранам вайны, працы, пенсіянерам, усім пажылым жыхарам за ўклад у развіццё нашага раёна, за шматгадовую добрасумленную працу.

Вы з’яўляецеся захавальнікамі маральных каштоўнасцей і традыцый, апорай і вернымі памагатымі для дзяцей і ўнукаў. Выклікае павагу ваш актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці раёна.

Віншуем усіх, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку ці працягвае працаваць, нягледзячы на ўзрост. Жадаем вам добрага здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця, кахання і ўвагі з боку родных і блізкіх!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: