Патрэбны чалавек: фельчар Вікторыя Шчурына вядзе прыём «на колах»

 

Патрэбны чалавек: фельчар Вікторыя Шчурына вядзе прыём «на колах»

Общество
18.06.2024
553

Усё наша жыццё – ад нараджэння і да смерці – звязана з медыцынскімі работнікамі. Мы звяртаемся да іх па дапамогу не ў лепшыя моманты свайго жыцця, але заўжды з верай і надзеяй на паспяховае лячэнне.

У нашу вёску Баярск кожную пятніцу прыязджае «ФАП на колах». На працягу дзвюх гадзін  фельчар Вікторыя Шчурына вядзе прыём. Прысутнасць медыка для нас – як глыток свежага паветра, ад якога лягчэй дыхаецца і наступае момант супакою і надзеі, што ёсць дапамога.

У нашай вёсцы жывуць, у асноўным, людзі старэйшага пакалення, якія пакутуюць ад высокага ціску, артрозу, дыябету, кардыялагічных захворванняў. Патрэбна прымаць лекі кожны дзень. Усе пытанні, звязаныя з іх прыёмам, абмяркоўваем з Вікторыяй Юр’еўнай.

Нас яшчэ шмат у вёсцы, і ўсе са сваімі праблемамі ідуць да прыгожай маладой Вікторыі.  Яна нікому ні ў чым не адмаўляе і ўсім стараецца дапамагчы. Яе прыгожая ўсмешка, уважлівыя адносіны, уменне падабраць патрэбныя словы хвораму, якія дзейнічаюць лепш за любыя лекі, дораць надзею на выздараўленне нават цяжка хворым людзям. Пра такіх у народзе гавораць: «Маладая ды спраўная», «Чалавек – на сваім месцы і вельмі патрэбная нам».

Жыхары вёсак Баярск, Мілэйкава, Пераходы перадаюць словы падзякі кіраўніцтву бальніцы ў асобе Віталя Круповіча за арганізацыю «ФАПа на колах» і за такога добразычлівага медыка. Шчыра дзякуем Вікторыю Шчурыну за ветлівасць, інтэлігентнасць, камунікабельнасць.

Щурина.jpg

Алена СТРАХ

Статьи по теме: