Святы вечар (подкаст)

 

Святы вечар (подкаст)

Подкасты
24.12.2024
142

Вігілія  Божага Нараджэння - урачыстае свята, якое завяршае адвэнтавы перыяд.

У разных рэгіёнах Беларусі існуе шмат варыянтаў святкавання Божага Нараджэння і вігіліі. Аб тым, як святкуецца вігілійны вечар у нашым рэгіёне, расказвае пробашч парафіі Святога Міхала Арханёла ксёндз Артур Ляшнеўскі SDB.

Вігілійная вячэра мае сямейны характар. Яна звычайна пачынаецца пасля таго, як у небе загарыцца першая зорка. Самы старэйшы ў сям’і запальвае свечку, што сімвалізуе бэтлеемскую зорку, затым чытаецца супольная малітва, усе дзеляцца паміж сабой аплаткай. Вігілійную вячэру, якая распачынаецца пасля дзялення аплаткай, называюць куццёй. На стол ставяць толькі посныя стравы.

Пасля вячэры ўся сям’я ідзе ў касцёл.

Слухайце падкаст!

изображение_viber_2024-12-24_15-30-40-743.jpg

                               Галіна КОЗЕЛ

Фота аўтара

Статьи по теме: