Калядныя традыцыі выхоўваюцца ў сям’і

 

Калядныя традыцыі выхоўваюцца ў сям’і

Общество
25.12.2024
128

Каляды – адно з важнейшых сямейных святаў у рэлігійным календары для сям’і Таццяны і Дзяніса. Кожны год бацькі і дзеці з Нараджэннем Хрыстовым звязваюць свае надзеі і чакаюць цуд.

– Вігілію – вечар, які папярэднічае Калядам, звычайна мы праводзім у сямейным коле. Часцей за ўсё збіраеся ў маёй мамы. Па традыцыі за стол садзімся з першым прыцемкам, калі на небе з’яўляецца першая зорка. Перад гэтым абавязкова чытаем Евангелле – фрагмент пра нараджэнне Ісуса Хрыста. Запальваем свечку як сімвал Яго прысутнасці сярод нас, – зазначае Таццяна.

– Абавязкова пад абрус кладзецца сена. Гэта напамін аб тым, што Ісус Хрыстос нарадзіўся ў нястачы – у яслях для жывёлы. За сталом пакідаем адно пустое месца для выпадковага госця. Таму што ў  вігілійны вечар ніхто не павінен заставацца адзін, – дадае Дзяніс. – Затым мы молімся, просім прабачэнне адзін у аднаго, выказваем пажаданні і дзелімся аплаткам. На стале ў нас заўсёды 12 посных страў – па колькасьці апосталаў Ісуса. Затым усёй сям’ёй ідзем у касцёл на Святую Імшу Пастэрку.

2Z3A1689.JPG

Сяргей ЮРЭВІЧ

Фота аўтара

Статьи по теме: