Выпадковасць ці шчаслівы білет?

 

Выпадковасць ці шчаслівы білет?

Общество
30.07.2023
1176
У гандаль Ганна Грабоўская трапіла амаль выпадкова. Амаль – таму што прафесія прадаўца, здаецца, была прызначана ёй лёсам. Толькі Ганна гэтага не ведала і марыла стаць бухгалтарам. Але паступіць адразу пасля школы не ўдалося. Цэлы год губляць не хацелася, таму пайшла ў вучылішча. А пасля першай практыкі адчула – прафесія прадаўца зацягнула.
2Z3A7319.JPG

Практыку Ганна Грабоўская праходзіла ў магазіне “Буронка”. Туды ж прыйшла працаваць пасля заканчэння вучылішча. Калі пагля­дзець у яе працоўную кніжку – там усяго два запісы. Першы – яшчэ да вучылішча гандлявала ўлетку марожаным, каб зарабіць на асабістыя расходы, а другі – як раз аб прыняцці на работу ў “Буронку”.

“Змяніць калектыў? Ніколі не хацелася! Ад нас сыходзяць толькі на пенсію!” – усміхаецца Ганна. У “Буронцы”, дзе працуе 13 чалавек, усе ведаюць адно аднаго, падтрымліваюць. За амаль 23 гады калегі сталі другой сям’ёй. Дарэчы, і мужа Ганна знайшла менавіта тут, працавалі разам.

Кожны працоўны дзень – гэта 12 гадзін на нагах. Калі ўзяць малочны аддзел, там пакупнікоў больш за ўсё – каля тысячы ў дзень. У каўбасным, дзе працуе Ганна Грабоўская, менш. Але да кожнага пакупніка трэба знайсці падыход, не губляць ветлівасці і абаяння, якая б
цяжкая ні выдалася змена.

Напярэдадні Дня гандлю Ганне Грабоўскай уручылі падзячнае пісьмо старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Гэта стала для яе вельмі прыемнай ўзнагародай. І заслужанай, безумоўна. Кожны дзень яна выкладваецца на сто працэнтаў, трымае кожную адзінку тавару пад кантролем, сочыць, ці не сышоў тэрмін прыдатнасці, ці выконваюцца ўмовы захавання прадуктаў. Гэта нялёгка. Калі ў Ганны пытаюцца, ці не хацелася б паспрабаваць сябе ў іншай спецыяльнасці, яна сціпла ўсміхаецца і расказвае пра яшчэ адно сваё захапленне – аўтамабілі. “Калі і мяняць прафесію, то хіба на вадзіцельскую. Але я яшчэ папрацую прадаўцом, аўтамабілі пачакаюць”, - аптымістычна завяршае размову мая суразмоўца: сапраўдны прафесіянал і проста прыгожая жанчына.

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.


 Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях  #Люди_Сморгонщины

 


Статьи по теме: