Выпадковасць ці шчаслівы білет?
У гандаль Ганна Грабоўская трапіла амаль выпадкова. Амаль – таму што прафесія прадаўца, здаецца, была прызначана ёй лёсам. Толькі Ганна гэтага не ведала і марыла стаць бухгалтарам. Але паступіць адразу пасля школы не ўдалося. Цэлы год губляць не хацелася, таму пайшла ў вучылішча. А пасля першай практыкі адчула – прафесія прадаўца зацягнула.
Практыку Ганна Грабоўская праходзіла ў магазіне “Буронка”. Туды ж прыйшла працаваць пасля заканчэння вучылішча. Калі паглядзець у яе працоўную кніжку – там...
Усмешка прадаўца – лепшая аздоба магазіна
36 гадоў аддала гандлёвай сферы Таццяна Коўба. На Смаргоншчыну яна прыехала з Гомеля ўслед за мужам, якога накіравалі працаваць на агрэгатны завод. А сёння на пытанне “Адкуль вы?” Таццяна Сяргееўна з гонарам адказвае: “Са Смаргоні!”.
Спачатку Таццяна Коўба працавала ў гаспадарчым магазіне на вуліцы Якуба Коласа, а потым прыйшла ў ГУМ, адкуль не плануе сыходзіць і сёння. А напярэдадні дня гандлю за шматгадовую сумленную працу яна атрымала асаблівую ўзнагароду - падзяку старшыні Гродзенскага аблвыканкама...
по релевантности по дате