Дабрачынны кірмаш прайшоў у гімназіі

 

Дабрачынны кірмаш прайшоў у гімназіі

Общество
01.11.2022
818
У апошні дзень чвэрці вучні 4-х класаў гімназіі ладзілі дабрачынны кірмаш. Да гэтага “смачнага” мерапрыемства падрыхтаваліся загадзя разам са сваімі бацькамі.

Святочна прыбраныя сталы запоўніліся разнастайнымі прысмакамі. Чаго тут толькі не было! І  пернікі, і вафлі, і зефір, і булачкі, і грыбочкі, і кветачкі, і  пірожнае розных гатункаў, і самаробныя цукеркі-пеўнікі. Нават вочы разляталіся! А які пах быў у гімназіі! Хіба можна ўседзець у класе?!

У вызначаны час на кірмаш з усіх бакоў гімназіі спяшаліся вучні і настаўнікі. Іх сустрэлі скамарохі з ўсмешкамі і жартоўнымі песнямі.

На кірмаш вас запрашаем,

Настрою добрага жадаем!

Кашалёчкі даставайце

І актыўна ўсё купляйце!

Паглядзіце - любата!

Паспрабуйце - смаката!

Да кірмашу гатовы!.jpg

Да кірмашу гатовы!

І ніхто не прайшоў міма. Наведвальнікі кірмашу спрабавалі вырабы, куплялі, дзякавалі маленькім кандытарам. Колькі шуму, колькі гаму, весялосці было ў гэты дзень! А твары ззялі ад радасці і ў дзяцей, і ў дарослых.

У выніку гэтага мерапрыемства была сабрана пэўная сума. Гэтыя сродкі пералічаны на благачынныя патрэбы.

Прысмакі прапануюць вучні 4 “Б” класа.jpg

Прысмакі прапануюць вучні 4 “Б” класа.

У ролі скамарохаў Дар’я Шаблоўская і Міраслаў Пашкевіч.jpg

У ролі скамарохаў Дар’я Шаблоўская і Міраслаў Пашкевіч.


Святлана Янкоўская, класны кіраўнік 4 Б гімназіі.