Людзі “залатога ўзросту” наведалі Жодзішкі

 

Людзі “залатога ўзросту” наведалі Жодзішкі

Общество
27.09.2022
4751
Восень –  дзіўная пара, якую апявалі мастакі і паэты. Восень у разуменні творчых людзей - і прыгажосць, і сум адначасова. Залатая восень прыдатная для падарожжаў і цікавых вандровак. Менавіта ў гэты час хочацца любавацца прыродай, даведвацца пра нешта новае.

1.jpg

У межах дванаццатай абласной дэкады “Залаты ўзрост” адбылося  музычна-гістарычнае падарожжа “Каштоўнасці побач”. Актыўныя грамадзяне, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту на базе УТЦСАН “Цёплы дом” разам з метадыстам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны РЦК працягваюць знаёміцца  з роднай Смаргоншчынай, з яе гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

Адно сумеснае падарожжа ўжо адбылося ў аграгарадок Жодзішкі. Але ж мястэчка настолькі багатае на гістарычныя помнікі, што было вырашана яшчэ раз туды з’ездзіць.  

2.jpg

На гэты раз падарожнікі наведалі ўнікальны аб’ект – вадзяны млын XVIII стагоддзя. Не  толькі паслухалі гісторыю пра яго, якую распавёў Уладзіслаў Цікота, але і паназіралі за самім працэсам работы. Убачылі, як “ажывае” млын, як пачынае біцца яго сэрца. Рух адрэстаўраванай турбіны, драўлянага кола, меладычны шум вады адразу пераносяць наведвальнікаў у мінулае – і паўстаюць вобразы людзей, якія раней жылі на гэтай зямлі, гадавалі дзяцей, малолі муку, спявалі песні, радаваліся і плакалі.

Тут можна было ўбачыць  розныя прылады з ранейшага вясковага побыту, інструменты таленавітых ганчароў, сталяроў, кавалёў, а таксама кросны, самапрадкі. Ёсць і тканыя ды вышываныя посцілкі, ручнікі. Аповед Уладзіслава выклікаў самыя шчырыя эмоцыі ў0 наведвальнікаў.

3.jpg

Пасля натхнёных вандроўнікаў чакала знаёмства са смаргонскімі найгрышамі. У сценах старадаўняга бровара (сядзіба “Квітнеючыя берагі”) вельмі арганічна гучала музыка, пад якую спявалі і танцавалі нашы дзяды і прадзеды. Дзякуючы ўзорнаму фальклорнаму гурту “Нальшчаначка” і яго таленавітаму кіраўніку Кацярыне Дудзінскай, у вандроўнікаў нават з’явілася магчымасць прыняць удзел у майстар-класе па побытавых танцах. А гасцінасць і гарачы пасілак у выдатнай аграсядзібе толькі ўзмацнілі станоўчыя эмоцыі ўдзельнікаў экскурсіі.

4.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

Наталля ЧУДАКОЎСКАЯ,

метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны

ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”.