Душу грэе родная вёска і бацькоўская хата
Паша Чмуневiч
– Два разы на тыдзень аўталаўка прыязджае. У школу і са школы нас дастаўляе школьны аўтобус, і, самае галоўнае, – інтэрнэт ёсць, – паведаміў сямікласнік Паша. У час канiкул хлопчык дапамагае мацi па гаспадарцы.
– У вёсцы пражывае 5 школьнікаў, а раней у кожнай хаце было па 3 і больш дзяцей, – далучаецца да нашай размовы Вячаслаў Пішчака. – Хат больш за 70 у вёсцы было. Моладзь была актыўная. Самі змайстравалі танцавальную, дзіцячую і спартыўную пляцоўкі. Вечарамі гулялі ў футбол, валейбол. Ля кожнай хаты стаяла лавачка, дзе ў нядзелю збіраліся вяскоўцы. Памятаю, як святкавалі святы, фэсты. Жылі дружна і весела. Сёння таксама падтрымліваем адно аднаго. Толькі ўжо мала засталося тых, хто тут нарадзіўся і вырас.
Сам Вячаслаў Пішчака нарадзіўся і жыве ў Паніжанах у бацькоўскай хаце. Пасля школы, атрымаўшы правы трактарыста, працаваў у калгасе. Пасля арміі хлопцу далі новую тэхніку.
Мужчына застаўся працаваць у сваёй гаспадарцы. Араў, сеяў, працаваў на нарыхтоўцы кармоў. Увесь час быў заняты працай, нават не заўважыў, як на пенсію пайшоў.
Вячаслаў Пішчака
– Нас бацькі вучылі парадку і чысціні, быць заўсёды разам, – кажа наш суразмоўца.
– Збіраецца заўсёды каля 20 чалавек родных і самых блізкіх людзей. Нам усім разам вельмі цёпла ў бацькоўскай хаце, утульна, і, здаецца, што пахнуць маміны пірагі і чуецца бацькаў голас, – прызнаецца Вячаслаў Браніслававіч.
Галіна КОЗЕЛ
Фота аўтара