З гістарычным мінулым Смаргоні пазнаёміліся выхаванцы Смаргонскіх яслей-сада – пачатковай школы
Разглядаючы фотаздымкі, дзеці даведаліся, што Смаргоні больш за 5 стагоддзяў, і аб гэтым сведчыць гранітны памятны знак з гербам горада, які быў устаноўлены ў юбілейны год у цэнтры горада. Аўтарам праекта і яго выканаўцам з’яўляецца наш зямляк - вядомы мастак-скульптар Уладзімір Церабун. Дзяцей зацікавіла, чаму на гербе горада размешчаны мядзведзь. Адказ на сваё пытанне яны атрымалі, паслухаўшы гістарычны аповед пра дрэсіроўку гэтых драпежных жывёл і паглядзеўшы інсцэніроўку “Мядзведжая акадэмія”, якую для іх падрыхтавалі выхавальнікі. Дашкольнікі даведаліся, як мядзведзяў вучылі танцаваць пад музыку, кланяцца і дужацца адзін з адным.
У канцы мерапрыемства дзеці з цікавасцю разглядалі фотаздымак скульптуры Уладзіміра Церабуна “Мядзведжая акадэмія”, якая ўстаноўлена у гарадскім парку.
Юлія Удальева, намеснік дырэктара
па вучэбна-выхаваўчай рабоце ВПК
Смаргонскіх ясляў-сада – пачатковай школы.