Музычная забава прайшла ў дзіцячым садзе №14
Каму ж застанецца блінок.
У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №14 г.Смаргоні” прайшла цікавая музычная забава з прыходам вясёлых герояў Васілінкі і Несцеркі. Яны знаёмілі і праводзілі з дзецьмі розныя народныя гульні: “Блін гарыць”, “Лапці”, “Ты, Надзейка, раскажы”, “Грушка”, “Гарлачык”.
Усе прапанаваныя гульні маюць моўныя вытокі, у якія ўнесены простыя гука-высотныя інтанацыі. Вясёлы Несцерка тлумачыў выхаванцам сэнс многіх слоў, якія сустракаліся ўпершыню ў гульні. Гэта не толькі ўзбагаціла слоўнікавы запас дзяцей, але і садзейнічала іх агульнаму развіццю, звароту да народнай традыцыі. Васілінка тлумачыла, як трэба гуляць у тую ці іншую гульню.
Мы сустрэлі Васілінку і Несцерку.
Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый, а таксама зацікавіліся культурай беларускага народа. У канцы мерапремства за вясёлыя гульні выхаванцы падзякавалі сваіх гасцей песняй “Несцерка”. Забава атрымалася вясёлая і пазнавальная.
Хай, наша грушка расце, расце.
Святлана Райбе,
музычны кіраўнік
ГУА “Яслі-сад №14 г. Смаргоні”.